Рома едзе. Кніга 1
1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва...
Also Available in:
- Amazon
- Audible
- Barnes & Noble
- AbeBooks
- Kobo
More Details
1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі. Так пачаўся мультымедыйны праект «Рома едзе» на 34mag. На працягу ўсяго свайго трыпу Рома літаральна ў дарозе на каленцы пісаў для нашага часопіса свае нататкі ў стылі рэаліці, мантаваў кароткія відосы-эксперыменты, рабіў атмасферныя фоткі, запісваў гукі мясцовых радыёстанцый.
З цягам часу папулярнасць матэрыялу і яго сэнсы перараслі рамкі праекту на сайце. Ромаў вірус свабоды выйшаў з-пад кантролю і ператварыўся нават у нейкі сімвал новага часу, у голас маладых. Мы зразумелі, што гэта трэба годна ўпакаваць, і пачалі працу над кнігай.
Гэтае электроннае выданне – першы том Ромавых нататак, першая палова планеты: ад Беларусі да ЗША праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Гэта кніга напісаная ў дарозе, а значыць, наша рэаліці сапраўднае, не змантаванае постфактум ва ўтульнай студыі. Ад главы да главы адчуваецца, як змяняецца герой, як сталеюць яго стыль і рытм, як узрастае складанасць пастаўленых задач, змяняецца светаадчуванне, грубее і гартуецца характар, разбураюцца старыя ўяўленні пра свабоду, грамадства, любоў і адзіноту. Гэта кніга ўнікальная тым, што другі яе том пішацца цяпер у Паўднёвай Амерыцы, сярод кактусаў і на скрыжаваннях наркатрафікаў. Пішацца гэтак жа: на каленцы і ў няспынным руху.
Гэта не «лёгкае чытво» ў «лёгкім жанры». Нам падаецца, што сабраны Ромам матэрыял вельмі глыбока прэпаруе жыццё. Гэта шматслойная кніга пра сілу і смеласць, веру і мары, уяўнае і рэальнае, людзей і грамадства, межы і космас. І гэта дакладна наша кніга, бо мы прызвычаіліся акопвацца ў сваім кантэксце, хавацца ў ракавіну і адкладаць на чорны дзень. І гэтага трэба пазбаўляцца.
Мы працягваем працу над праектам і спадзяёмся, што другі том дылогіі будзе напісаны на тым жа надрыве і не прымусіць сябе доўга чакаць. А пакуль пампуй першую частку і памятай: свет бясконцы, як і ты.
- Format:Paperback
- Pages:270 pages
- Publication:2014
- Publisher:Логвiнаў
- Edition:
- Language:bel
- ISBN10:
- ISBN13:
- kindle Asin:B0DLTBC56H









