Апошняя кніга пана А.
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце...
Also Available in:
- Amazon
- Audible
- Barnes & Noble
- AbeBooks
- Kobo
More Details
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
- Format:Hardcover
- Pages:500 pages
- Publication:2020
- Publisher:А. М. Янушкевіч, Vesna Vaško
- Edition:
- Language:bel
- ISBN10:9857210546
- ISBN13:9789857210541
- kindle Asin:9857210546









